Tatsiana_T's post
cancel
Showing results for 
Search instead for 
Did you mean: 
Level 9

Ратушы: 🇨🇿 Чэхія, Локет

Ратуша ў Локеце

 

Адметнай рысай гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, і своеасаблівым сімвалам гарадской свабоды з'яўлялася ратуша. Ратуша - орган гарадскога (пасадскага) кіравання і самакіравання; назва будынка, дзе гэты орган засядае.

 

IMG_20230608_042837~2.jpg

 

Ратуша пабудавана ў раннім барочным стылі, знаходзіцца ў паўднёвай частцы плошчы. Яе ўзвялі па праекце Абрагама Лойтнера, будоўлю завяршылі ў 1696 годзе. Ніжэй галоўнага карніза над уваходам змешчаны каменны герб горада з ранейшага, у XVII стагоддзі ўжо трухлявага будынка ратушы. На гэтым гербе намалявана рыцарская браніраваная рука з мячом - сімвал каралеўскага горада і чэшскі леў з сімвалічным ключом да каралеўства чэшскага. На першым паверсе ратушы захаваны скляпенні з ранняга барока. Вокны ўпрыгожваюць рашоткі 1686 года працы І.І. Шумана, локецкага слесара. Сёння ў Ратушы знаходзіцца муніцыпалітэт і бібліятэка.

 

Ратуша.

 

Ратушы: 🇵🇱 Польшча, Беласток.

Локет, Чехия
3 comments
Level 9

Betreff: РАТУШЫ: 🇨🇿 Чэхія, Локет

@Tatsiana_T 

Interessanter Artikel und das Rathaus sieht sehr gut aus. Wie kommt es dass die umgebenden Gebäude so schräg stehend aussehen 

Level 9

Betreff: РАТУШЫ: 🇨🇿 Чэхія, Локет

@Annaelisa 

Ратуша знаходзіцца на авальнай плошчы, дарога ідзе ў гару. Будынкі на плошчы размешчаны не сіметрычна. Без спецыяльнага абсталявання сфатаграфаваць інакш не атрымаецца.

Level 9

Betreff: РАТУШЫ: 🇨🇿 Чэхія, Локет

@Tatsiana_T 

Danke für die Erklärung